Усе навіны

Трэнер Швейцарыі Якін: «Зборная Беларусі ў асноўным гуляе ад абароны, робіць стаўку на стандартныя палажэнні і контратакі. Мы ставімся да іх вельмі сур'ёзна»

24 сакавіка 2023, 22:03

Галоўны трэнер зборнай Швейцарыі Мурат Якін падзяліўся чаканнямі ад матча ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2024 супраць Беларусі.

«Мы ставімся да зборнай Беларусі вельмі сур'ёзна. Мы мусім з самага пачатку ўзяць гульню пад кантроль дзейнічаць магутна.

Зборная Беларусі ў асноўным гуляе ад абароны, робіць стаўку на стандартныя палажэнні і контратакі. Нам патрэбны цярпенне, удача і правільныя рашэнні. Мы павінны беражліва ставіцца да мяча, перамагаць у адзінаборствах. Нам патрэбна перамога, мы гэта ведаем», – сказаў Якін.

Нагадаем, матч Беларусь – Швейцарыя пройдзе ў сербскім Нові-Садзе ў суботу ў 20:00.