Усе навіны

Месут Азіл: «Маўрынью – найлепшы трэнер гэтага стагоддзя»

24 сакавіка 2023, 22:53

Былы паўабаронца «Рэала» Месут Азіл распавёў, чаму ў свой час абраў менавіта мадрыдскі клуб, нягледзячы на прапанову ад «Барселоны».

«Устаў выбар паміж трансферам у «Барселону» ці «Рэал». І гэта не было пытанне грошай. Не ведаю, ці вядома пра гэта, але я па чарзе наведаў Мадрыд і Барселону, і розніцу зрабіў Жазэ Маўрынью.

Ён зладзіў мне VIP-візіт у клуб, паказаў мне стадыён, клубны музей, у мяне ажно мурашкі па скуры пабеглі.

Візіт у Барселону быў менш займальным, а яшчэ больш расчаравала тое, што Гвардыёла нават не намагаўся са мной сустрэцца. Да гэтай паездкі мне вельмі падабаўся стыль гульні яго каманды, і я ўяўляў, як мог гуляць з імі. Таму Маўрынью адыграў вырашальную ролю ў маім выбары.

Ён заўсёды ведаў, як мяне матываваць. Ён неверагодны трэнер, і я вельмі ганаруся тым, што меў магчымасць гуляць пад ягоным кіраўніцтвам. Для мяне Маўрынью – найлепшы трэнер гэтага стагоддзя.

Яго тактычнае разуменне – іншая справа, але тое, як ён размаўляе з гульцамі ў раздзявальні, і як ён заўсёды абараняе яе перад прэсай. Ён сапраўды трэнер сусветнага класа», – сказаў Азіл.