Усе навіны

Кан пра звальненне Нагельсмана: «Пасля ЧС-2022 мы гулялі ўсё менш паспяхова і прывабна, менавіта таму адрэагавалі зараз»

24 сакавіка 2023, 23:06
1

Генеральны дырэктар «Баварыі» Олівер Кан распавёў пра прычыны звальнення Юліяна Нагельсмана.

«Калі мы ўлетку 2021 года падпісалі Юліяна Нагельсмана ў «Баварыю», былі ўпэўненыя, што будзем працаваць з ім на доўгатэрміновай аснове – гэта было мэтай для ўсіх нас да самага канца. Юліян падзяляе наша імкненне гуляць у паспяховы і прывабны футбол.

Але зараз мы прыйшлі да ўсведамлення, што якасць нашага складу, нягледзячы на перамогу ў Бундэслізе летась, рэалізуецца ўсё радзей і радзей. Пасля ЧС-2022 мы гулялі ўсё менш паспяхова і прывабна.

Вялікія ваганні ў выніках ставяць пад сумненне нашыя мэты не толькі ў гэтым сезоне, але і ў будучыні. Менавіта таму мы адрэагавалі зараз. Асабіста я і ад імя «Баварыі» хацеў бы падзякаваць Юліяну і яго трэнерскаму штабу і пажадаць усім поспехаў у будучыні», – сказаў Кан.