Усе навіны

Мбапэ апярэдзіў Бензема па галах за зборную Францыі і ўвайшоў у топ-5.

25 сакавіка 2023, 09:35

Зборная Францыі пачала кваліфікацыю Еўра-2024 з разгромнай перамогі над Нідэрландамі – 4:0.

Новы капітан каманды Кіліян Мбапэ вызначыўся дублем і асістам.

24-гадовы футбаліст дасягнуў адзнакі 38 галоў за зборную.

Ён выйшаў на 5-е месца ў спісе бамбардзіраў, апярэдзіўшы Карыма Бензема. Агулам на рахунку Мбапэ 67 матчаў на міжнародным узроўні.

Рэкардсменам застаецца Аліўе Жыру – 53 мячы.