Усе навіны

Фернанду Сантуш прайграў Чэхіі ў дэбютным матчы на чале зборнай Польшчы – 1:3

25 сакавіка 2023, 09:50

Зборная Польшчы ўступіла Чэхіі ў стартавым туры кваліфікацыі Еўра-2024 – 0:3.

Гэта была дэбютная афіцыйная гульня Фернанду Сантуша на чале нацыянальнай каманды Польшчы. Яго прызначылі пасля ЧС-2022, дзе спецыяліст працаваў з Партугаліяй.

У паралельным матчы групы Фарэрскія астравы мінімальна абгулялі Малдову (1:0).