Усе навіны

Івулін даў інтэрв'ю Guardian: «АБФФ не прадстаўляе беларускі спорт, а толькі існуючы рэжым»

25 сакавіка 2023, 16:07

Інтэрв'ю з журналістам Tribuna.com Аляксандрам Івуліным 25 сакавіка з'явілася на галоўнай старонцы спартыўнага раздзелу брытанскага выдання The Guardian.

«АБФФ дыскрэдытавала сябе шмат гадоў таму. Яна не прадстаўляе беларускі спорт, а толькі існуючы рэжым.

Тое, што мы бачым у Беларусі з футболам, няправільна, але гэта не караецца ў дастатковай ступені», – сказаў Івулін.