Усе навіны

Малькевіч пра разгром ад Швейцарыі: «Калі б забілі мяч у самым пачатку, усё магло б па-іншаму абярнуцца»

25 сакавіка 2023, 23:32
8

Абаронца зборнай Беларусі Уладзіслаў Малькевіч пракаментаваў разгромнае паражэнне ад Швейцарыі (0:5) у адборы на Еўра-2024.

«Напэўна, спачатку недзе баяліся гуляць, дзейнічалі больш доўгімі перадачамі. Пасля ў нейкі момант зразумелі, што швейцарцы даюць нам гуляць.

Мы зразумелі, што можам кантраляваць мяч і ствараць нейкія моманты. Тым больш у першым тайме ў самым пачатку стварылі класны момант, але, на жаль, не змаглі рэалізаваць яго, крыху не пашанцавала.

Усё магло б па-іншаму абярнуцца, калі б забілі той мяч, але як ёсць. Працуем далей.

Другі тайм пачалі вельмі добра, кантралявалі шмат мячоў і выбягалі ў атакі. Што змянілі тактычна? Я ж кажу: неяк сталі больш кантраляваць мяч. Зразумелі, што ў нас гэта нядрэнна атрымоўваецца. Не скажу, што стварылі вялікую колькасць момантаў, але яны былі. Так, не хапае рэалізацыі, будзем працаваць над гэтым», – сказаў Малькевіч.

Паказаць яшчэ 8