Усе навіны

Прадпрымальнік Кныровіч: «Шчыра заўзею супраць сённяшняй зборнай Беларусі. І – не, сумленне не мучыць»

26 сакавіка 2023, 08:45

Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч пракаментаваў матч зборнай Беларусі супраць зборнай Швейцарыі (0:5), а таксама распавёў, чаму заўзее супраць нацыянальнай каманды.

«Адгадаў лік) Прам свята нейкае!

Шчыра заўзею супраць сённяшняй зборнай Беларусі. І – не, сумленне не мучыць. Чаму?

Таму што – палітвязні, таму што рэпрэсіі, сотні тысяч у эміграцыі. Таму што – забарона на прафесію – норма ў сённяшняй Беларусі.

А яшчэ – таму што Кандрацьеў, Базанаў і закрытыя раты.

Таму што футбол у Беларусі сёння кіруецца гэтак жа, як сельскі клуб. І адданасць начальніку ў ім – важней прафесіяналізму і шчырасці.

Таму – заўзею супраць.

І хлопцы – не падводзяць!

Дзякуй Вам, Георгій Пятровіч Кандрацьеў.

Так, вам зноў трапіліся «няправільныя футбалісты», затое – лаяльныя, патрыятычныя.

P.S. Рэальна загадаў 0-5, шкада, што не паставіў», – напісаў Кныровіч.