Усе навіны

«Атлетыка Паранаэнсе» просіць у «Барселоны» 50 млн за 85% правоў на Вітора Роке

26 сакавіка 2023, 10:23

«Атлетыка Паранаэнсе» вызначыўся з цаной за свайго 18-гадовага нападаючага Вітора Роке.

Як паведамляе Diario AS, патрабаванні бразільскага клуба – 50 мільёнаў еўра, а таксама захаванне за сабой 15% з будучага продажу. У сваю чаргу «Барселона» спадзяваецца гэтым летам арандаваць Роке з абавязковым правам выкупу – гэты варыянт задавальняе «Атлетыка Паранаэнсе».

У сённяшнім таварыскім матчы супраць Марока (1:2) Вітор Роке дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразіліі. Скаўт «Барселоны», як мяркуецца, знаходзіўся на матчы і сустрэўся з прадстаўнікамі гульца, каб рушыць наперад у перамовах.

У гэтым сезоне Роке згуляў чатыры матчы за «Атлетыка Паранаэнсе», у якіх забіў тры мячы. Таксама раней сёлета Вітор стаў пераможцам чэмпіянату Паўднёвай Амерыкі U-20 у складзе маладзёжнай зборнай Бразіліі.