Усе навіны

Форвард зборнай Румыніі Алібек: «Спадзяваюся, беларусы прыедуць з нізкім баявым духам і мы таксама заб'ём ім 5 мячоў»

26 сакавіка 2023, 11:25
4

Нападаючы зборнай Румыніі і «Фарула» Дзяніс Алібек падзяліўся чаканнямі ад маючага адбыцца матча супраць Беларусі ў адборачным раўндзе Еўра-2024.

25 сакавіка Румынія перамагла Андору (2:0), а Беларусь разгромна прайграла Швейцарыі (0:5).

– Спадзяваюся, беларусы прыедуць з нізкім баявым духам, і мы таксама здолеем забіць ім пяць мячоў. Упэўнены, што мы пройдзем кваліфікацыю, у нас таленавітая каманда. Мы сям'я, згуртаваная каманда, і, думаю, гэта бачна, – сказаў Алібек.

Адзначым, што ў 2016 годзе тагачаснаму румынскаму форварду «Астры» прадказвалі пераход у БАТЭ за 400 тыс. еўра.

Румынія згуляе з камандай з Беларусі 28 сакавіка ў Бухарэсце ў 21:45 па беларускім часе.

Паказаць яшчэ 4