Усе навіны
Photo

У гонар Месі назвалі новы комплекс на базе зборнай Аргенціны

26 сакавіка 2023, 12:42

Імем нападаючага зборнай Аргенціны Ліянеля Месі названы новы комплекс на базе нацыянальнай каманды аргенцінцаў, які яшчэ будуецца.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Аргенцінскай футбольнай асацыяцыі Клаўдыа Тапіа на мерапрыемстве ў Эсейсе.

«У гэтым будынку тры паверхі будуць выдзелены для пражывання нашых нацыянальных каманд. Тут будуць трэніровачны і высакакласны медыцынскі цэнтр. Таксама тут будуць розныя зручнасці, аднаўленчыя пакоі вільготнага і сухога тыпу, аўдыторыя на 360 чалавек.

З сённяшняга дня гэты комплекс атрымаў новую назву – імя Ліянеля Андрэса Месі», – заявіў Тапіа.