Усе навіны

Тухель будзе зарабляць у «Баварыі» 10-12 млн еўра ў год, у «Чэлсі» было 15 млн

26 сакавіка 2023, 13:49

Новы галоўны трэнер «Баварыі» Томас Тухель будзе атрымліваць 10-12 млн еўра ў год, паведамляе Bild.

Кантракт з 49-гадовым спецыялістам быў падпісаны да лета 2025 года. Ён правядзе першую трэніроўку 27 сакавіка.

Тухель са студзеня 2021 па верасень 2022 г. узначальваў «Чэлсі», у лонданскім клубе ён зарабляў 15 млн еўра ў год.