Усе навіны

Глеб Жэрдзеў: «У Ізраілі здзівілі кошты. Дарагая краіна»

26 сакавіка 2023, 18:42
2

Беларускі футбаліст «Бней Іегуды» Глеб Жэрдзеў распавёў пра жыццё ў Ізраілі.

– Тэль-Авіў – горад, які ўсё ведаюць. Наведаў якія цікавыя месцы? Чым займаешся ў вольны час?

– Тэль-Авіў прыгожы горад, вельмі жывы. Шмат цікавых месцаў, якія наведаў. І шмат чаго жадаецца наведаць, усё наперадзе. Пабываў у Бахайскіх садах у Хайфе і на футбольным матчы «Хапаэль» Хайфа – «Макабі» Тэль-Авіў. У выходныя дні імкнуся выбірацца на шпацыр уздоўж моры.

– Што цябе здзівіла ў Ізраілі за гэтыя няпоўныя два месяцы?

– Мусіць, кошты. Дарагая краіна. Яшчэ паркоўкі - часам прыпаркавацца няма дзе. Дарэчы, клуб вылучае гульцам аўтамабілі – у асноўным, маленькія хэтчбэкі. Я ж арандаваў «Шэўрале».

– А кватэры клуб здымае?

– Так, але я зараз жыву ў гатэлі.

– Іўрыт вучыш? Разумееш што-небудзь?

– Іўрыт складаная мова, але паўсядзённыя словы і фразы запамінаюцца. Беседзер – гэта добра, кадыма – наперад, бевакаша – калі ласка, слiхa – прабачце, – сказаў Жэрдзеў.