Усе навіны

Забітцэр шчаслівы ў «МЮ», але будучыня гульца залежыць ад рашэння Тухеля

26 сакавіка 2023, 20:16

Аўстрыйскі паўабаронца Марсэль Забітцэр, які належыць «Баварыі», хацеў бы стаць паўнапраўным гульцом «Манчэстэр Юнайтэд», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Забітцэру падабаецца гуляць пад кіраўніцтвам Эрыка тэн Хага. Арэнднае пагадненне паміж «МЮ» і мюнхенцамі не ўключае абавязковую опцыю выкупу, таму ўсё залежыць ад таго, ці разлічвае на Забітцэра новы коуч «Баварыі» Томас Тухель.

У сваіх першых дзевяці матчах у складзе «чырвоных д'яблаў» Марсэль забіў адзін гол – у крайнім кубкавым матчы супраць «Фулхэма» (3:1). Падрабязная статыстыка 29-гадовага аўстрыйца – тут.