Усе навіны

Сяргей Бароўскі: «Проста так выйсці на адным жаданні і выйграць цяжка, трэба граматна гуляць»

26 сакавіка 2023, 21:51

Трэнер «Іслачы» Сяргей Бароўскі падзяліўся меркаваннем аб сучасным футболе.

– Калі абыгрываеш моцных супернікаў, заўсёды, як і ў 1982-м, павінна скласціся. І настрой каманды, і функцыянальны стан гульцоў, і ў пэўнай ступені тактычныя дзеянні, якія былі на полі. Таму што проста так выйсці на адным жаданні і выйграць цяжка, трэба граматна гуляць. І гэта ўсё склалася і атрымалася.

Галандцы, напэўна, нас крыху недаацанілі, думалі, што лёгка з намі разбяруцца, але нічога ў іх не атрымалася. 1:0 дома і толькі 0:1 мы прайгралі на выездзе. Нельга было сказаць, што мы зараз вас разарвём, прыедзеце да нас. Не, яны забілі таксама ў самым канцы. Добрыя матчы заўсёды ўспамінаюцца, але зноў жа, сядзець на прызбе і ўспамінаць мінулае…

Цяпер трэба працаваць, футбол рухаецца, не стаіць на месцы. Хоць і гульня даволі простая, але з кожным годам, калі не будзеш ісці ў нагу з часам, можна адстаць вельмі прыстойна.

Цяпер менш стала гульцоў індывідуальна моцных, як Месі, Раналду. Бо гэта ўжо ўнікумы. У наш час было больш і выбар было больш. Выбіраць было з каго. Але хуткасць камандная, хуткасць мыслення расце хутка, а мысленне расце за рахунак таго, што тактыка рухаецца.

Таму гульцы павінны прымаць рашэнні хутчэй на полі. Як было, так і застаецца: самы хуткі гулец – гэта мяч. У нас сышоў дваровы футбол. У двары ты заўсёды кароль, ты з мячом усё што заўгодна робіш. Таму што рэдка калі ў двары было тры-чатыры пацана, якія добра гулялі ў футбол. У асноўным адзін, максімум – два. Усе астатнія як манекены. Там і адпрацоўвалася і тэхніка, і дрыблінг, і цягавітасць.

Тое, чаго не хапала ў трэніроўках, ты дабягаў, даігрываў у двары. Інтарэсы іншыя трошкі. Калі мы спалі з мячом, дык тут рэдка хто спіць з ім. Жывём сённяшнім футболам, тымі падзеямі, якія зараз менавіта. Што было, гэта ўжо гісторыя, – сказаў Бароўскі.