Усе навіны

Клубы МЛС гатовы разам плаціць Месі заробак, калі аргентынец працягне кар'еру ў ЗША

27 сакавіка 2023, 17:47

«Інтэр» Маямі, якім валодае Дэвід Бэкхэм, не зможа самастойна падпісаць Ліянэля Месі нават у статусе вольнага агента з-за немагчымасці плаціць аргентынцу жаданы ім заробак.

Паведамляецца, што самая вялікая заработная плата ў МЛС зараз складае 6 мільёнаў еўра за год.

Але ў лігі ёсць план па запрашэнні Месі ў свой чэмпіянат. Усе клубы МЛС будуць плаціць частку заробку нападаючаму, каб ён мог падпісаць кантракт з адной з каманд, а сам Месі вырашыць у якім клубе ён хоча гуляць. Такое рашэнне было прынятае на нядаўняй сустрэчы прадстаўнікоў усіх каманд лігі.

Чакаецца, што прысутнасць Месі ў лізе справакуе павышэнне коштаў на тэлевізійныя правы. Акрамя таго, Месі дазволіць МЛС дасягнуць прагрэсу ў папулярызацыі футбола ў ЗША перад сумесным з Канадай і Мексікай ЧС-2026.

Нагадаем, што кантракт Месі з «ПСЖ» заканчваецца ў чэрвені гэтага года.