Усе навіны

Месі патаннеў да 45 млн еўра па версіі Transfermarkt, Нэймар – да 70

27 сакавіка 2023, 21:37

Тransfermarkt абнавіў трансферны кошт некаторых гульцоў чэмпіянату Францыі.

У прыватнасці, цэннік форварда «ПСЖ» Ліянэля Месі ўпаў з 50 мільёнаў еўра да 45. Яго аднаклубніка Неймара – з 75 да 70.

Самым дарагім футбалістам Лігі 1 застаўся Кіліян Мбапе з «ПСЖ» – 180 мільёнаў еўра.

Другое месца падзяляюць Ашраф Хакімі, Маркіньяс і вышэйзгаданы Неймар. Усе ацэньваюцца ў 70 млн еўра.

На трэцім радку Нуну Мендэш, які таксама прадстаўляе «ПСЖ», – 65 млн еўра.

Месі займае 9-е месца ў спісе самых дарагіх гульцоў лігі.