Усе навіны

Сцяпанаў не стаў адказваць на пытанне пра магчымае адхіленне Беларусі ад турніраў пад эгідай УЕФА: «Наступнае пытанне»

27 сакавіка 2023, 22:55

Абаронца зборнай Беларусі Мікіта Сцяпанаў не адказаў на пытанне румынскіх журналістаў.

На перадматчавай прэс-канферэнцыі перад гульнёй Румынія – Беларусь Сцяпанава спыталі, як уплывае на каманду дыскусія пра магчымае адхіленні Беларусі ад турніраў, якія праводзяцца пад эгідай УЕФА на падставе таго, што яна з'яўляецца саюзнікам Расіі ў вайне супраць Украіны.

«Наступнае пытанне», – адказаў Сцяпанаў.

Раней была інфармацыя, што галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў таксама праігнараваў пытанне пра магчымы бан.