Усе навіны

Клубы, якія адпусцяць гульцоў на ЧС-2026 і ЧС-2030, атрымаюць ад ФІФА на 146 млн еўра больш, чым раней

27 сакавіка 2023, 23:42

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфантына і кіраўнік Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў Насер Аль-Хелайфі падпісалі абноўлены мемарандум пра ўзаемаразуменне паміж арганізацыямі.

Дзякуючы доўгатэрміновай дамове, разлічанай да канца 2030 года, клубы, якія адпускаюць гульцоў на чэмпіянат свету, паміж сабой будуць дзяліць 355 мільёнаў еўра, а не 209 млн, як было на ЧС-2018 і ЧС-2022.

Таксама мемарандум уключае ў сябе абавязацельствы прытрымлівацца міжнароднага календара матчаў, які быў зацверджаны на нядаўнім Савеце ФІФА. Нагадаем, паводле абноўленага календара, ФІФА ўвядзе новы клубны турнір, а таксама пашырыць клубны ЧС да 32 каманд.