Усе навіны

Італія можа натуралізаваць яшчэ 10 аргенцінцаў

28 сакавіка 2023, 10:35

Італія можа натуралізаваць яшчэ некалькі аргенцінскіх футбалістаў пасля таго, як Матэа Рэтэгі забіў па мячы ў матчах адбору Еўра-2024 супраць Англіі (1:2) і Мальты (2:0), паведамляе TUTTOmercatoWEB са спасылкай на газету Tuttosport.

Галоўным кандыдатам з'яўляецца паўабаронца «РБ Зальцбурга» Нікалас Капальда.

Прадстаўнікі Федэрацыі футбола Італіі таксама сочаць за абаронцам Нікаласам Валянціні («Бока Хуніёрс»), хаўбекамі Ігнасіа Пучам («Атлетыка Тукуман»), Томасам Поца («Індэпендзьентэ»), Джына Інфанціна («Расарыа Сентраль»), Хуанам Сфорцай («Ньюэлс Олд Бойз»), Хуста Джані («Ньюэлс Олд Бойз»), Джанлукой Прэсціяні («Велес Сарсфілд») і форвардамі Педра дэ ла Вегай («Ланус») і Лукасам Бельтранам («Рывер Плейт»).