Усе навіны

Ганчарэнка, Ташуеў і Лічка прэтэндуюць на званне лепшага трэнера РПЛ у сакавіку

28 сакавіка 2023, 12:50

У Расійскай прэм'ер-лізе стартавала галасаванне на званне найлепшага трэнера ў сакавіку.

Сярод іншых прэтэндэнтаў – беларускі трэнер «Урала» Віктар Ганчарэнка (4 ачкі ў трох матчах, 10-е месца), экс-трэнер салігорскага «Шахцёра» Сяргей Ташуеў («Ахмат», 6 ачкоў у трох матчах, 6-е месца) і былы глаўкам брэсцкага «Дынама» Марцэл Лічка («Арэнбург», 6 ачкоў у трох матчах, 7-е месца).

Прагаласаваць можна тут.