Усе навіны

Беларусь аднаасобна займае апошняе месца ў групе адбору на Еўра-2024, Андора набрала ачко

28 сакавіка 2023, 23:40

28 сакавіка прайшлі матчы другога тура адборачнага раунда Еўра-2024. Зборная Беларусі ўступіла Румыніі (1:2). Андора згуляла ўнічыю з камандай Косава (1:1) і набрала першы бал.

Такім чынам, каманда Георгія Кандрацьева аднаасобна займае апошняе месца ў групе I.

Становішча ў групе: Швейцарыя – 6 ачкоў (2 гульні), Румынія – 6 (2), Косава – 2 (2), Андора – 1 (2), Ізраіль – 1 (2), Беларусь – 0 (2).