Усе навіны

Мактаміняй забіў 4 галы за зборную Шатландыі ў двух матчах адбору Еўра – супраць Іспаніі і Кіпра

28 сакавіка 2023, 23:10

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Скот Мактаміней вызначыўся двума галамі за зборную Шатландыі ў матчы з Іспаніяй у кваліфікацыі Еўра-2024.

Гэта ўжо другі дубль хаўбека запар на старце адборачнага цыкла – у першым туры ён забіваў Кіпру (3:0).

Усяго за ўсю сваю міжнародную кар'еру да гэтага Мактаміняй забіў 1 мяч у 36 гульнях.