Усе навіны

Залеўскі Базанаву: «Ваша воінская мудрасць пакідае небывалую спадчыну новаму прызначэнцу і прывяла да ўвагі ўсяго футбольнага свету за антырэкордамі зборнай Беларуси»

29 сакавіка 2023, 00:38

Былы генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі адрэагаваў на чарговую паразу зборнай Беларусі. На гэты раз ад Румыніі (1:2).

– Спадар Базанаў, віншую вас, вашых намеснікаў і прыслужнікаў, якія зладжана працавалі пад патранажам міністра спорту, лупіўшага па дзявятках са скачковай ямы з дзвюх ног, з выбітнай рэалізацыяй праграмы развіцця беларускага футбола.

Ваша воінская мудрасць і дальнабачнасць пакідае небывалую ў гісторыі беларускага футбола спадчыну новаму прызначэнцу і прывялі да ўвагі ўсяго футбольнага свету за антырэкордамі зборнай Беларусі, якая грае чорт ведае дзе і незразумела для каго.

Жыве Беларусь! – напісаў Залеўскі.