Усе навіны

Холанда могуць аштрафаваць на 200 фунтаў за карыстанне тэлефонам за рулём

29 сакавіка 2023, 16:45

У сетку патрапілі фота, на якіх форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд нібы карыстаецца тэлефонам за рулём свайго Rolls-Royce.

Па інфармацыі Sky Sports, манчэстарская паліцыя пацвердзіла, што ёй вядома аб гэтым інцыдэнце. У паліцыі бачылі фота і расследуюць магчымае парушэнне.

Goal паведамляе, што нарвежцу пагражае штраф у памеры 200 фунтаў. Таксама, калі віна нападаючага будзе даказана, ён атрымае 6 штрафных балаў у свае правы кіроўцы.

«Сіці» не каментуе інцыдэнт з удзелам свайго гульца, які забіў 42 галы ў 37 матчах гэтага сезону.