Усе навіны

Прадпрымальнік Кныровіч пра беларускіх футбалістаў: «Людзі пазамыкалі раты, таму што яны не бачаць у сабе сіл зрабіць тое, што змагла зрабіць Сныціна»

29 сакавіка, 17:36

Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч пракаментаваў свае ранейшыя словы пра тое, што будзе заўзець супраць зборнай Беларусі.

«Калі б размова ішла пра жыццё людзей, калі б размова ішла пра заробак, пра ўзровень даходу, я, вядома, не дазволіў бы сабе так жартаваць. Але размова ідзе пра футбол, пра гульню, пра штурханне кавалка скуранога мяча, як бы ўдала ці няўдала ў металічную рамку. То бок размова не ідзе пра нешта сур'ёзнае. Гэта гульня. І калі куча народа, дзясяткі чыноўнікаў у Беларускай федэрацыі спорту, нейкі трэнерскі штаб. І самі па сабе гэтыя хлопцы маладыя, якія, магчыма, не ў чым не вінаватыя акрамя таго, што яны нарадзіліся і жывуць з гэтым менталітэтам.

Калі яны ўсе разам прыдурваюцца і робяць выгляд, што яны зборная Беларусі па футболе, дык мне застаецца да іх менавіта так ставіцца.

Хлопцы, я буду глядзець кожны ваш матч з перакручаным задавальненнем. Назіраючы, як ваша адсутнасць, прабачце, яйкаў выявілася ў тым, што кожны з вас зачыніў рот. Таму што была свая шкура, важней, чым гэты заробак. Смешны заробак у $500 у беларускім футболе. У беларускім футболе столь, там капейкі плацяць. І за гэтыя капейкі людзі пазачынялі раты, бо яны не бачаць у сабе сіл зрабіць тое, што змагла зрабіць Сныціна. Таму што для мяне гэта прыклад паводзін нармальнага спартсмена. Калі табе сруць на галаву – ты ўстаеш, разгортваешся і сыходзіш. Бо ты не можаш знаходзіцца ў гэтай сітуацыі.

Таму хварэйце за яе [Сныціну], а з беларускіх футбалістаў буду здзекавацца», – сказаў Кныровіч.