Усе навіны

Родры – пра гульню Шатландыі: «Яны правакуюць цябе, заўсёды падаюць, для мяне гэта не футбол»

29 сакавіка 2023, 16:58
1

Паўабаронца зборнай Іспаніі Родры раскрытыкаваў стыль гульні Шатландыі ў матчы каманд у кваліфікацыі Еўра-2024 (0:2).

«Яны так граюць. Трэба гэта паважаць, але для мяне гэта крыху адстойна. Таму што гэта заўсёды марнаванне часу. Яны правакуюць цябе, увесь час падаюць, для мяне гэта не футбол.

Арбітр павінен узяць гэта пад кантроль, але ён нічога не кажа.

Гэта расчароўвае, мы жадаем выйграць, а яны губляюць час. Што маем, тое маем, у іх ёсць свая зброя, мы павінны выкарыстоўваць сваю, і я думаю, што наступным разам мы вынесем з гэтага ўрок», – сказаў Радры.