Усе навіны

Манчыні можа пакінуць зборную Італіі

29 сакавіка 2023, 17:18

Галоўны трэнер зборнай Італіі Раберта Манчыні можа пакінуць сваю пасаду, паведамляе TUTTOmercatoWEB са спасылкай на La Repubblica.

58-ы гадовы італьянец можа аднавіць работу на клубным узроўні.

Але гэта наўрад ці будзе «Тотэнхэм», які нядаўна звольніў іншага італьянца – Антоніа Контэ.

Больш рэальным варыянтам лічыцца «ПСЖ», які ў чарговы раз праваліўся ў Лізе чэмпіёнаў.

У двух стартавых матчах адбору Еўра-2024 італьянская зборная прайграла Англіі (1:2) і перамагла Мальту (2:0)