Усе навіны

Анціч пра Лісаковіча: «Топ-гулец. Я бачыў яго найлепшыя якасці на трэніроўках. Калі ён разбярэцца з сабой, то пакажа сябе»

29 сакавіка, 23:30

Сербскі экс-абаронца «Шахцёра» Нікола Анціч падзяліўся ўражаннямі пра былога нападаючага клуба Віталя Лісаковіча.

– Ты яшчэ перасякаўся з Віталём Лісаковічам. Ён пераязджаў у Расію як галоўны талент Беларусі. Што можаш сказаць аб ім?

– Гэта топ-гулец. Я бачыў яго найлепшыя якасці на трэніроўках. Калі ён разбярэцца з сабой, то пакажа сябе. Хоць ён зараз выступае ў Першай лізе за «Рубін», але ў яго ёсць усё, каб гуляць у Еўропе.

– У тыя гады ў брэсцкае «Дынама» прыязджаў Марадона. Не заспеў яго?

– На жаль не. Гэта было за год да мяне. Я быў бы вельмі шчаслівы, калі б заспеў тую гульню «Шахцёра» з «Дынама». Жадаў бы паціснуць руку легендзе, – сказаў Анціч.