Усе навіны

Нікола Анціч: «Калі ты пераязджаеш у Расію, гэта не значыць, што ты пераязджаеш у турму»

29 сакавіка 2023, 22:28
1

Сербскі экс-абаронца «Шахцёра» Нікола Анціч падзяліўся думкамі пра пераезд у Расію.

– Расія зараз адхіленая ад еўракубкаў. Ці ўлічваў гэты фактар пры пераездзе ў Расію?

– Гэта ніяк не ўплывала на мой выбар. Думаю, усё хутка скончыцца. Калі нічога не памяняецца, то нічога страшнага. Я прыехаў у добры чэмпіянат, дзе трэба паказваць сябе. Калі ты пераязджаеш у Расію, гэта не значыць, што ты пераязджаеш у турму. З Расіі можна з’ехаць у топ-клубы: [Эдуард] Сперцян зараз можа перайсці на добры ўзровень. Нават калі заканчваеш кар’еру ў Расіі, то гэта добра па мерках футбола.

– Што кажуць пра гэтую сітуацыю (вайну – заўв. Tribuna.com) ў Сербіі?

– Людзі перажываюць за Расію. Калі б я баяўся чагосьці, я б не прыехаў. Я спартсмен і палітыкай не займаюся. Калі нас бамбілі, нас падтрымлівалі Беларусь і Расія.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.