Усе навіны

Холанд і Грыліш пераконваюць Белінгема пагадзіцца на трансфер у «Ман Сіці»

29 сакавіка 2023, 23:06

Паводле інфармацыі інсайдэра Бэна Джэйкабса, нападаючы Эрлінг Холанд і вінгер Джэк Грыліш дапамагаюць «Манчэстэр Сіці» ў працы над трансферам паўабаронцы дортмундскай «Барусіі» Джуда Белінгема.

Па даных крыніцы, былы аднаклубнік і цяперашні партнёр па зборнай спрабуюць пераканаць 19-гадовага англiчанiна перайсці ў склад «гараджан». Яны ўжо праводзілі з хаўбекам размовы на гэтую тэму.

Канкрэтную цікавасць да Белінгема таксама праяўляюць «Рэал» і «Ліверпуль». Па папярэдніх даных, мадрыдцы не гатовыя канкурыраваць з прадстаўнікамі АПЛ у фінансавым плане.

У бягучым сезоне Джуд правёў 34 матчы за «Барусію», забіў 10 мячоў і аддаў 6 вынiковых перадач.