Усе навіны

Ігар Тудар: «Мбапэ – найлепшы гулец свету, без яго «ПСЖ» прайграў «Марселю»

30 сакавіка 2023, 08:41

Галоўны трэнер «Марселя» Ігар Тудар падзяліўся меркаваннем пра «ПСЖ» і лідарах парыжскага клуба – Ліянэле Месі, Кіліане Мбапэ і Неймары.

«Калі «ПСЖ» хоча перамагчы, яны перамагаюць. Акрамя таго, у іх ёсць Кіліан Мбапэ. Вельмі паважаю Ліянэля Месі, для мяне ён найлепшы гулец у гісторыі футбола. Неймар таксама вельмі моцны гулец. Але цяпер Мбапэ найлепшы гулец свету. З ім каманда не такая, як без яго.

Ён не быў у складзе, калі мы іх перамаглі. Пасля гэтага яны перамаглі нас з ім і з іншай матывацыяй. Гэта складаны чэмпіянат, дзе трэба змагацца за кожнае ачко. Будзем старацца выйграваць у кожным матчы і паглядзім, куды гэта прывядзе нас», – сказаў Тудар.