Усе навіны

Хаві падоўжыць кантракт з «Барселонай»

30 сакавіка 2023, 10:02

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві падоўжыць кантракт, паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

Па дадзеных крыніцы, пытанне ўжо вырашана. Афіцыйнае афармленне здзелкі – гэта толькі справа часу. Трэнер актыўна камунікуе з кіраўніцтвам клуба датычна планаў на будучыню. Ён хоча падпісаць кантракт пасля таго, як «Барселона» выйграе чэмпіянат Іспаніі.

Кантракт 43-гадовага спецыяліста дзейнічае да 2024 года.