Усе навіны

«Барселона» плануе прадаць Дэста. Шэраг еўрапейскіх клубаў цікавіцца гульцом

30 сакавіка, 10:07

«Барселона» разглядае магчымасць продажу амерыканскага флангавага абаронцы Сержыньё Дэста, пасля вяртання з арэнды ў «Мілане».

Паводле інфармацыі 90min, гулец знаходзіцца ў сферы інтарэсаў некалькіх іспанскіх клубаў – «Атлетыка», «Вільярэала», «Севіллі» і «Валенсіі».

З замежных клубаў ім цікавяцца «Ліён», берлінскі «Уніён», «Вест Хэм», «Крыстал Пэлас» і «Вулверхэмптан».

У гэтым сезоне Дэст згуляў у васьмі матчах «Мілана» ў Серыі А, з якіх толькі ў двух выйшаў у старце. Выніковымі дзеяннямі 22-гадовы амерыканец не адрозніваўся.