Усе навіны

Экс-паўабаронца «Шахцёра» Іванавіч перайшоў у «Астану»

30 сакавіка, 10:12

Прэс-служба «Астаны» паведаміла, што клуб падпісаў экс-паўабаронцу «Шахцёра» Ігара Іванавіча.

Сербскі паўабаронца выступаў за «Шахцёр» з 2020 года. У табары салігарчан ён згуляў 88 матчаў, забіў 17 галоў і аддаў 15 дзейсных перадач. Разам з «гарнякамі» ён стаў трохразовым чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка.

У «Астане» Іванавіч будзе выступаць пад нумарам 30.