Усе навіны

Аляксандр Паўлаў пра замежныя зборы: «Напэўна, у прыярытэце нейкія іншыя моманты павінны быць»

30 сакавіка 2023, 11:07

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў пракаментаваў адсутнасць замежных збораў у беларускіх каманд.

– Вы з тых трэнераў, хто кажа, што адсутнасць замежных збораў – гэта крах для клуба?

– Калісьці звярталі ўвагу, што працаваў чатыры гады ў камандзе, якая была без збораў.

– І прыйшла да сярэбраных узнагарод.

– Напэўна, у прыярытэце нейкія іншыя моманты павінны быць, якія дазволяць на такія вяршыні залазіць, – пракаментаваў Паўлаў.