Усе навіны

Былы лекар БАТЭ Адзінцоў: «Калі ідзе дэградацыя футбола ў Беларусі, няма жадання зноў акунацца ў яго»

30 сакавіка 2023, 12:49

Былы лекар БАТЭ Аляксандр Адзінцоў, які зараз працуе ў тбіліскім «Дынама», распавёў Telegram-каналу «О, спорт! Ты – мир!», ці ёсць жаданне зноў вярнуцца ў чэмпіянат Беларусі.

«Вядома, няма такога, што гляджу матчы, нарэзкі. У асноўным проста чытаю на сайтах пра вынікі паядынкаў. Якія ўражанні? Ну, што казаць, узровень чэмпіянату, узровень футбола з кожным годам толькі і робяць, што падаюць. І пакуль няма сэнсу вяртацца ў Беларусь. Не, клуб змагу знайсці, але калі ідзе дэградацыя футбола ў Беларусі, няма жадання зноў акунацца ў яго», – сказаў Адзінцоў.