Усе навіны

Магуайру раілі не карыстацца твітэрам пасля матчаў «МЮ»

30 сакавіка 2023, 20:34

Абаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Хары Магуайр за апошнія 18 месяцаў актыўна адсочваў крытыку ў свой адрас у сацыяльных сетках.

Як паведамляе Metro са спасылкай на ESPN, 30-гадоваму футбалісту нават раілі не карыстацца твітэрам пасля матчаў. Такая просьба паступала ад кіраўніцтва клуба і датычылася як паспяховых, так і няўдалых гульняў.

У бягучым сезоне Магуайр страціў месца ў асноўным складзе каманды. На яго рахунку толькі 11 матчаў у АПЛ, падрабязная статыстыка – тут.