Усе навіны

«Аль-Хіляль» прапануе Рамасу заробак у 30 мільёнаў еўра ў год

30 сакавіка 2023, 23:30

«Аль-Хіляль» хоча падпісаць абаронцу «ПСЖ» Серхіа Рамаса, які летам можа стаць вольным агентам.

Паводле інфармацыі Mundo Deportivo, клуб з Саудаўскай Аравіі прапануе 37-гадоваму іспанцу заробак у 30 мільёнаў еўра за год.

Рамас яшчэ не пачаў размовы з «ПСЖ» пра магчымую пралангацыю.

У гэтым сезоне Серхіа правёў за каманду 36 матчаў, падрабязная статыстыка – тут.