Усе навіны

Прэзідэнт Латвійскай федэрацыі футбола Лашэнка: «Мы працуем над тым, каб Беларусь таксама не дапускалі да турніраў»

31 сакавіка 2023, 11:29

Прэзідэнт Латвійскай федэрацыі футбола Вадзім Лашэнка заявіў, што яны працуюць, каб Беларусь не дапускалі да міжнародных турніраў ФІФА і УЕФА.

«Мы неаднаразова звярталіся да прадстаўнікоў ФІФА і УЕФА па пытанні Беларусі. Цяпер літаральна праз некалькі дзён 5 красавіка ў Лісабоне чакаецца кангрэс УЕФА, дзе таксама запланавана сустрэча па гэтым пытанні, тады і паглядзім, якая будзе канкрэтная рэакцыя.

Аднак і гэта таксама гэта залежыць ад законаў краін. Напрыклад, румынскі закон дазваляў, каб Беларусь таксама магла на сваім полі, а наш закон не дапускаў бы такой магчымасці, мы тэарэтычна павінны гуляць на нейтральным полі.

Але я магу сказаць, што я дакладна ведаю, што УЕФА думае над гэтай сітуацыяй і разглядае магчымасці. Прадстаўнікі УЕФА папрасілі ў нас падрабязную інфармацыю пра латвійскі закон аб спорце, каб вывучыць нашу сітуацыю, а менавіта, якія матчы мы наогул не маем права гуляць, і мы таксама пераслалі яе і ведаем, што УЕФА ў гэтым зацікаўлены. Але цяпер таксама ідзе развіццё сітуацыі з новай інфармацыяй пра ядзерную зброю ў Беларусі, і я думаю, што ўсё можа змяніцца, і ў сувязі з гэтым я з нецярпеннем чакаю Кангрэсу УЕФА праз некалькі дзён.

Калі спытаць пра маё асабістае меркаванне аб тым, ці дапушчальна ў цяперашні час зборнай Беларусі ўдзельнічаць у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы, то я адказваю: «Катэгарычна не».

Мы не павінны ні ўдзельнічаць у кваліфікацыі, ні гуляць у матчах з еўрапейскімі краінамі. Я думаю, што тут у нас ва ўсіх аднолькавая пазіцыя — мы пра гэта таксама гаварылі з кіраўнікамі футбольных федэрацый Літвы і Эстоніі.

Складаная тэма для размовы ў пачатку кваліфікацыйнага цыклу Еўра, але таксама зразумелая. У мяне шмат сваякоў ва Украіне, і гэтая тэма і пытанні па ёй мне вельмі добра зразумелыя, і мая пазіцыя ў гэтым плане таксама зразумелая. На дадзены момант закон ёсць закон, і трэба яго выконваць», – сказаў Лашэнка.