Усе навіны

АБФФ пра магчымае выключэнне зборнай Беларусі: «Мы праінфармаваныя УЕФА аб тым, што пытанне будзе разгледжана на пасяджэнні выканкама. Далейшыя каментары магчымыя пасля 4 красавіка»

31 сакавіка 2023, 17:30

Прэс-служба АБФФ расказала, што УЕФА праінфармаваў арганізацыю пра тое, што пытанне пра магчымае выключэнне зборнай Беларусі будзе разгледжана на пасяджэнні выканкама 4 красавіка.

– Так, мы былі праінфармаваныя УЕФА аб тым, што дадзенае пытанне будзе разгледжана на пасяджэнні выканаўчага камітэта 4 красавіка.

Далейшыя каментары па гэтай тэме магчымыя пасля паседжання выканаўчага камітэта УЕФА, – паведамляе прэс-служба АБФФ.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Раней дэпутаты Еўрапарламента заклікалі УЕФА выключыць зборную Беларусі з удзелу ў адборачных матчах чэмпіянату Еўропы.

Нагадаем, 24 сакавіка часопіс Sportschau са спасылкай на ліст прэзідэнта УЕФА Аляксандэра Чаферына дэпутатам Еўрапарламента паведаміў, што выканаўчы камітэт арганізацыі 4 красавіка абмяркуе пытанне выключэння зборнай Беларусі з адборачнага турніру на чэмпіянат Еўропы.