Усе навіны

Кандрацьеў як галоўны трэнер зборнай Беларусі набраў у чатыры разы менш ачкоў, чым Штанге, пры роўнай колькасці матчаў

1 красавіка, 11:45

28 сакавіка зборная Беларусі ўступіла Румыніі (1:2) у адборы на ЧЕ-2022.

Гэты паядынак стаў для Георгія Кандрацьева 25-м на чале нацыянальнай каманды. Па гэтым паказчыку спецыяліст зраўняўся з экс-трэнерам зборнай Берндам Штанге.

Пры гэтым працэнт набраных ачкоў у нямецкага трэнера ў 4 разы большы, чым у Кандрацьева (42,7% супраць 10,66%). Горшы паказчык на чале зборнай Беларусі мае толькі Міхаіл Вяргеенка (5,1 працэнта).

Адзначым, што Штанге і Кандрацьеў з'яўляюцца лідэрамі па колькасці афіцыйных матчаў на пасадзе галоўнага трэнера нацыянальнай каманды.