Усе навіны

Івулін пра ГУБАЗіК: «Думалі, што я праект Навошы па дэстабілізацыі ўлады ў Беларусі»

1 красавіка, 16:18

Журналіст Tribuna.com Аляксандр Івулін у інтэрв'ю блогеру Мікіце Мелказёраву, выказаў здагадку, што сілавікі звязвалі яго з заснавальнікам выдання Дзмітрыем Навошай.

– У які момант яны зацікавіліся Дзімам Навошам і Максам Бярэзінскім?

– Адразу. Глядзелі мае дыялогі, Telegram. У мяне быў кантакт Дзімы Навошы. Зразумелая справа, там не было нічога, таму што мы з ім перасякаліся на офісе «Трыбуны» яшчэ задоўга да 2020 года. І ў 2020-м годзе я ўвогуле яго не бачыў.

То бок, ён ведаў, што ёсць такі Саша Івулін, журналіст, я ведаў, што ёсць такі Дзіма Навоша і ўсё. І гэта было на ўзроўні: «Прывітанне, як справы? Як творчыя планы? Класны рэпартаж» і ўсё такое.

Таму, я думаю, што адзін з варыянтаў, што мяне асацыявалі супрацоўнікі ГУБАЗ, што «Саша Івулін – гэта праект Навошы па дэстабілізацыі ўлады ў Беларусі». Але так не было. То бок, там не было такой гісторыі, што: «Бяры інтэрв'ю ў Сныцінай ці Герасімені. І задай там мільён пытанняў пра тое, як усё дрэнна». То бок Дзіма Навоша ўвогуле да майго праекту «ЧестнОК» не меў ніякага дачынення.

Зразумела, што да Макса была цікавасць, але зноў жа тамака таксама нічога не было. Дарэчы, рэспектнулі за тое, што ў мяне ёсць кантакт Дудя. «У Дудзь, прыкольна». Паглядзелі там што Савін ёсць, зноў жа ведаеш медыйны чал.

Але такой гісторыі з тым, што ў мяне там нейкія перапіскі з кімсьці, такога не было, – сказаў Івулін.

Нагадаем, з 3 чэрвеня 2021-га Івуліна больш за 20 месяцаў утрымлівалі за кратамі ў рэжымнай Беларусі. Ён выйшаў на волю 17 лютага, поўнасцю адбыўшы прызначаны «судом» тэрмін у два гады калоніі за ўдзел у мірных пратэстах.