Усе навіны

Абаронца «Смаргоні» Есін: «У другім тайме мы цалкам валодалі перавагай, і, як мінімум, заслугоўвалі нічыю»

1 красавіка 2023, 22:30

Расійскі абаронца «Смаргоні» Уладзімір Есін пракаментаваў паразу супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:2).

– Уладзімір, да нічыйнага выніку не хапіла зусім няшмат. Раскажыце свае ўражанні па сённяшняй гульні. Ці ўдалося выканаць трэнерскую ўстаноўку?

– Так як сёння мы прайгралі, значыць план не выканалі. Перш за ўсё план быў перамагаць.

Першы тайм атрымаўся скамечаным, прапусцілі неабавязковыя галы, а ў другім мы цалкам валодалі перавагай, і, як мінімум, заслугоўвалі нічыю, але дзесьці нам не пашанцавала, не хапіла выканальніцкага майстэрства, таму такі вынік.

– Падзяліцеся, якая задача стаіць для «Смаргоні» на гэты сезон?

– Сёння па камандзе было відаць, што мы будзем біцца за кожнае ачко, за кожную перамогу, таму наша задача, як і ў любога спартсмена – перамагаць.

– З чым звязана тое, што ў першых двух турах вы выходзілі на поле не з першых хвілін, а толькі ў 2-м тайме?

– Пакуль я яшчэ набіраю форму і працую штодня. А сезон толькі пачаўся, таму ў далейшым спадзяюся, што буду больш гуляць і прыносіць карысць сваёй камандзе, – адзначыў Есін.