Усе навіны

Куадрада праводзіць 300-ы матч у складзе «Ювентуса»

Матч 28-га тура чэмпіянату Італіі супраць «Вероны» стаў 300-м у складзе «Ювентуса» для калумбійца Хуана Куадрада.

34-гадовы футбаліст, які можа згуляць на пазіцыях правага абаронцы і паўабаронцы, выступае за «Юве» з 2015 года, калі яго арандавалі ў «Чэлсі». У 2017 годзе «Ювентус» выкупіў кантракт гульца за 20 мільёнаў еўра.

У бягучым сезоне Куадрада праводзіць 33-і матч. У яго актыве 1 гол і 4 асісты.