Усе навіны

УЕФА пакінула зборныя Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах

5 красавіка 2023, 17:02
1

Кіраўнік УЕФА Аляксандзер Чафярын расказаў журналістам пра тое, што выканкам УЕФА абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі. Беларускія каманды не будуць выключаны з міжнародных спаборніцтваў.

«Мы абмеркавалі Беларусь. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі», – сказаў Чафярын.

Верагодна, сітуацыя ў Беларусі таксама будзе абмеркавана на наступным пасяджэнні выканкама. Яно адбудзецца 28 чэрвеня.

Раней УЕФА адрэагаваў на заклік дэпутатаў Еўрапарламента. 104 дэпутаты Еўрапейскага парламенту звярнуліся з лістом да прэзідэнта УЕФА Аляксандзера Чафярына з просьбай адхіліць зборную Беларусі ад удзелу ў кваліфікацыйных матчах да чэмпіянату Еўропы 2024 года.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Беларускія футбольныя каманды гэта пакуль не закранула.