Усе навіны

Беларусь апусцілася на 98 месца ў рэйтынгу ФІФА. Гэта найгоршы паказчык з 2015 года

6 красавіка 2023, 12:20
2

Зборная Беларусі апусцілася на адзін радок рэйтынгу ФІФА і зараз займае 98-е месца (1210,17 ачка). Гэта найгоршы паказчык з 2015 года (у лютым беларусы займалі 101-ы радок).

У сакавіку зборная Беларусі згуляла ў двух адборачных матчах Еўра-2024, дзе прайграла Швейцарыі (0:5) і Румыніі (1:2).

Рэйтынг узначальвае чэмпіён свету Аргенціна (1840,93 ачка). Францыя (1838,45) зрушыла Бразілію (1834,21) з 2-га месца на 3-е.

У топ-10 таксама знаходзяцца: Бельгія (1792,53), Англія (1792,43), Нідэрланды (1731,23), Харватыя (1730,02), Італія (1713,66), Партугалія (1707,22), Іспанія. (1682,85). Змен у топ-10 у параўнанні з мінулым рэйтынгам не адбылося.

Зборная Германіі засталася на 14-м месцы (1647,42), Украіна – апусцілася на 30-е (1530,04).