Усе навіны

Федэрацыя футбола Іспаніі памылкова апублікавала постэр фіналу Кубка з лога «Барселоны» замест «Рэала»

6 красавіка 2023, 22:15

Твітэр федэрацыі футбола Іспаніі памылкова апублікаваў постэр фіналу Кубка краіны з лога «Барселоны», якая ў паўфінале па суме двух матчаў саступіла «Рэалу» (1:0, 0:4).

Праз некаторы час вокладка ў сацсетках была змененая.

«Рэал» і «Асасуна» правядуць матч за трафей 6 траўня. Мадрыдцы не перамагаюць у гэтым турніры з 2014 года.