Усе навіны

УЕФА стварыў кансультатыўны савет, які будзе займацца пераглядам правіл футбола – сярод членаў Маўрынью, Зідан і Анчалоці

7 красавіка 2023, 13:33

УЕФА стварыў новы кансультатыўны савет, які будзе займацца праглядам правіл футбола. Пра гэта паведамляе The Times.

Крытэрыі для сяброўства складаліся на аснове выдатных поспехаў у спорце і міжнароднай рэпутацыі. Патрабаванні – выйгрыш сур'ёзнага турніру за гульнявую/трэнерскую кар'еру і 100+ матчаў на міжнародным узроўні.

Ужо ёсць як мінімум 20 пацверджаных асоб, сярод якіх Жазэ Маўрынью, Карла Анчалоці, Зінедзін Зідан, Рыа Фердзінанд і Гарэт Саўтгейт.

Прадстаўленне камітэта адбудзецца 24 красавіка, яго ўзначаліць Званімір Бобан, а дапамагаць харвату будзе Раберта Разеці, які адказвае за арбітраў УЕФА.