Усе навіны

Дырэктар «Жодзіна-Паўднёвага» Мурашка: «Напэўна, мы самая бедная каманда першай лігі. Пацягнуць яе фінансава значна складаней, чым выйсці туды»

10 красавіка, 19:26

Дырэктар «Жодзіна-Паўднёвага» Віталь Мурашка пракаментаваў фінансавы стан клуба, а таксама распавёў пра задачы на сезон.

«Выйсці ў першую лігу можна, а пацягнуць яе ў некаторых момантах, асабліва ў фінансавых, ну гэта значна складаней, таму што першая ліга прадугледжвае яшчэ ліцэнзаванне і шмат шмат усялякіх такіх нюансаў, якіх у другой лізе проста няма. Ды і ў прынцыпе гэта прафесійная ліга, Другая ўсё ж такі Аматарская ліга больш. Пакуль у нас усё досыць складана з фінансамі, але я думаю, што ў сезоне праблем не будзе. Па бюджэце мы такая самая, напэўна, бедная каманда ў першай лізе. Ёсць партнёры, якім не абыякавы наш клуб, і спадзяемся на тое што ўсё атрымаецца і ў сезоне яны нам дапамогуць. Задача – замацавацца ў Першай лізе, а там ужо паглядзім», – сказаў Мурашка.